Сіноптыкі: Па паўднёвым захадзе Беларусі ў панядзелак будзе да +10
23 лютага ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
У некаторых раёнах краіны ўначы і зранку чакаюцца туман, слабы галалёд. На дарогах утворыцца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, адзначае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +2 градусаў. Днём будзе 3-8 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да 10 градусаў вышэй за нуль.
Фота — kurjer.info