Сіноптыкі: Люты ў Беларусі будзе цёплым

Сіноптыкі: Люты ў Беларусі будзе цёплым

Люты ў Беларусі будзе цёплым. Пры гэтым першая дэкада апошняга месяца зімы будзе вельмі цёплая. Як чакаецца, сярэдняя тэмпература паветра перавысіць кліматычную норму на 1-2 градусы, паведаміла БЕЛТА Святлана Рыбакова, галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На бягучым тыдні ў нашай краіне прагназуецца надвор'е з перавышэннем тэмпературнай кліматычнай нормы на 9-10 градусаў. Не выключана, што будуць устаноўленыя новыя рэкорды.