Сілавікі затрымалі за "экстрэмізм" столяра і муляра з "Гроднажылбуда"
Мужчын затрымалі на працоўным месцы / Телеграм-канал силовиков
Стала вядома аб затрыманні двух работнікаў будаўнічага прадпрыемства "Гроднажылбуд". Відэа іх затрымання з'явілася ў Тэлеграм-канале, набліжаным да ГУБАЗіКу.
Мужчыны на відэа сілавікоў гавораць, што працавалі сталяром і муляром. Адзін расказвае, што яго затрымалі за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх" матэрыялаў, другі, што "быў падпісаны на "экстрэмісцкія" каналы". Маладзейшага мужчыну таксама прымусілі назваць яго заробак.
Які працэсуальны статус мужчын, пакуль невядома.