Сілавікі затрымалі дзвюх супрацоўніц швейнай фабрыкі "Элема"
За "экстрэмізм" затрымалі дзвюх швачак / сацсеткі сілавікоў
У тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў, з'явілася відэа з дзвюма затрыманымі супрацоўніцамі швейнай фабрыкі "Элема".
У роліку яны кажуць, што пакідалі на сваім працоўным месцы бчб-сімволіку. На відэа бачная праца швачак у цэху — ніткі, стужкі і тканіны белага і чырвонага колераў.
Адна з затрыманых кажа, што была падпісаная на "экстрэмісцкія каналы".
Невядома, у чым канкрэтна вінавацяць жанчын.