Затрыманні прайшлі ў трох раёнах Магілёўскай вобласці
Міліцыянеры (ілюстрацыйнае фота) / pvestnik.by
Затрыманні прайшлі ў трох раёнах Магілёўскай вобласці — Чэрыкаўскім, Горацкім і Дрыбінскім. Праваабаронцам вядома мінімум пра 7 выпадкаў. Магчыма, што іх больш.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманні звязаныя з "распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў". Вядома, што трое чалавек былі аштрафаваныя.
Затрыманні на Магілёўшчыне адбыліся напрыканцы мінулага тыдня.