Сабекошт паездкі ў наземным грамадскім транспарце Мінска — 3 рублі

У сталіцы паднялі кошт на праезд на 10 капеек

У сталіцы паднялі кошт на праезд на 10 капеек / minsknews.by

Сабекошт паездкі ў наземным грамадскім транспарце Мінска — 3 рублі. Пра гэта ў панядзелак заявіла намесніца старшыні камітэта па эканоміцы Мінгарвыканкама Вольга Лявошка. Паводле яе слоў, сабекошт паездкі ў метро — 2,32 рубля.

Прадстаўніца Мінгарвыканкама нагадала, што "бюджэт субсідуе" гэтыя паездкі. Як вядома, на сённяшні дзень адна паездка ў наземным транспарце каштуе 85 капеек, у метро — 90 капеек. Аднак мясцовыя ўлады паднялі кошт на 10 капеек. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 10 красавіка. Праезд у метро ўжо будзе каштаваць роўна рубель, у наземным транспарце — 95 капеек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.