Рэальны заробак у Беларусі ў лістападзе зменшыўся амаль на 4%
Змяншэнне склала амаль 130 тысяч рублёў.
У студзені—лістападзе 2013 года рэальны заробак у параўнанні са студзенем—лістападам 2012 года павялічылася на 17%. А вось у сёлетнім лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам заробак паменшыўся на 3,9%. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Белстата.
Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў у студзені—лістападзе склаў 5 млн 75,8 тысячы рублёў. У лістападзе ён быў роўны 5 млн 348,8 тысячы рублёў.
Максімальны сярэднямесячны налічаны заробак у лістападзе па рэгіёнах быў у Мінску — 7 млн 18,1 тысячы рублёў, мінімальны — на Віцебшчыне (4 млн 709,6 тысячы).
Па прафесійнай занятасці максімальны заробак быў у работнікаў сферы, звязанай з вылічальнай тэхнікай, — 13 млн 290,5 тысячы рублёў. Мінімальны — у сферы сацыяльных паслуг (3 млн 127,3 тысячы рублёў).
Фота — kurjer.info