Раздзяўбайства і наплявальніцтва — эксперт сказаў, чаму растуць цэны на марозіва

Марозіва, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Раздзяўбайства і наплявальніцтва — асноўныя прычыны росту цэн на марозіва. Пра гэта заявіў незалежны эксперт па рытэйла, кансультант пастаўшчыкоў гандлёвых сетак, заснавальнік галіновага партала Міхаіл Лачугін, піша выданне banki24.by.
Эксперт адзначыў вялікую долю стратаў і спісанняў у вытворцаў марозіва: "Часта завышаныя цэннікі на гэты прадукт — зусім не праз тое, што ён нерэальна дарагі, а праз вельмі вяліую долю стратаў і спісанняў. У аднаго буйнога вытворцы яны даходзяць да 18-20%".
На яго думку, да зніжэння стратаў і спісання мусяць імкнуцца як гандлёвыя сеткі, так і вытворцы. Аднак у большасці выпадкаў сістэмнай працы няма.
"Купляючы марозіва, мы часта моцна прыплачваем за раздаўбайства адных і наплявацельскае стаўленне іншых, а зусім не толькі таму, што кошты растуць", — робіць выснову Лачугін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.