Крамам рэкамендавана зменшыць надбаўкі на яйкі

Яйкі, ілюстрацыйнае фота

Яйкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускім крамам рэкамендавалі знізіць гандлёвыя надбаўкі на яйкі. Адпаведная рэкамендацыя прагучала на працоўнай сустрэчы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з прадстаўнікамі Мінсельгасхарча, мясцовых органаў улады, найбуйнейшых гандлёвых сетак і імпарцёраў.

Разам з тым крамам прапанавалі забяспечыць шырокі выбар яек. Акцыі, скіраваныя на патрэбы пакупнікоў, параілі праводзіць і вытворцам.

На сустрэчы звярнулі ўвагу, што за мінулы год кожны беларус, згодна са звесткамі Белстата, з'еў у сярэднім 242 яйкі.

Зайшла на нарадзе гаворка і пра бульбу. Згодна з прагнозамі Мінсяльгасхарча, сёлета маладую бульбу пачнуць капаць пазней, чым звычайна — у трэцяй дэкадзе чэрвеня, бо надвор’е было незвычайна халодным. Таму на сустрэчы абмяркоўвалі, як зменшыць недахоп гародніны са свежага ўраджаю ў крамах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.