Расіяне атрымалі 10 гадоў турмы за напад на віцебскую царкву

Пра гэта паведаміў БЕЛТА намеснік пракурора Віцебска Дзмітрый Арэхва. Злачынства было здзейснена ўвосень мінулага году. Двое беспрацоўных атрымалі часовы прытулак у адным з віцебскіх храмаў, дзе ім далі і грошай на ежу. Аднак трапеза не абышлася без спіртнога, і нецвярозыя падарожнікі сталі пагражаць нажом верніку царквы. Яны адабралі ў яго грошы, а таксама сродкі, ахвяраваныя на храм, — усяго каля 7 мільёнаў рублёў. Але гэтага рабаўнікам было мала: яны запатрабавалі ад сваёй ахвяры яшчэ і афармлення крэдыту на іх карысць на суму да 30 мільёнаў.

За такое небяспечнае і дзёрзкае злачынства расіяне асуджаныя на 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і з канфіскацыяй маёмасці.