Работнікі прадпрыемства пазбавіліся прэміі з-за кошкі
Здарэнне адбылося на адным з беларускіх прадпрыемстваў.
Сайт "Беларускі партызан" размясціў ліст ад чытача з абвесткай на адным з прадпрыемстваў. У абвестцы паведамляецца, што ўсе работнікі пазбаўленыя 100% прэміі, бо ў цэху разліву знаходзіцца кошка.
Падрабязнасцяў не паведамляецца. Але можна меркаваць, што такое строгае пакаранне выкліканае парушэннем санітарных нормаў.
Фота — belaruspartisan.org