Пяць гадоў таму сілавікі ўпершыню з 1988 году разагналі шэсце на Дзяды
Дзяды ў Курапатах, 2020 год / Еўрарадыё
1 лістапада 2020 году беларускія сілавікі ўпершыню з 1988 году разагналі шэсце на Дзяды. У людзей, што прыйшлі на акцыю, стралялі гумовымі кулямі, кідалі светашумавымі гранатамі, а пры затрыманні іх збівалі.
Супраць удзельнікаў шэсця завялі крымінальную справу за "арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак". Падазраванымі назвалі 231 чалавека.
Першую акцыю ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў на Дзяды зладзілі моладзевыя арганізацыі"Талака" і "Тутэйшыя" ў скверы Янкі Купалы ў Мінску ў 1987 годзе.
30 кастрычніка 1988 года ў Мінску побач з Усходнімі могілкамі і Курапатамі адбылося шматтысячнае шэсце і мітынг-рэквіем памяці ахвяраў сталінізму. Тады камуністычныя ўлады сілай разагналі акцыю.