Пуцін думае пра стварэнне валютнага саюза з Беларуссю і Казахстанам
Расійскі прэзідэнт даў даручэнне вызначыць мэтазгоднасць стварэння валютнага саюза Еўразійскага эканамічнага саюза.
Уладзімір Пуцін даў даручэнне Цэнтральнаму банку Расіі і расійскаму ўраду вызначыць мэтазгоднасць і магчымасць стварэння валютнага саюза Еўразійскага эканамічнага саюза. У дакуменце адзначаецца, што гаворка ідзе пра "перспектыву", інфармуе РІА "Новости". Цэнтрабанк і ўрад мусяць даць адказ да 1 верасня, пры гэтым ім давядзецца кантактаваць з цэнтральнымі банкамі ўдзельнікаў эканамічнага саюза (Беларусі, Казахстана, Арменіі).
Нагадаем, Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) быў заснаваны ў траўні 2014 года, калі ў Астане кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі падпісалі адпаведную дамову. Яна пачала дзейнічаць з 1 студзеня 2015-га. У пачатку 2015 года да ЕАЭС далучылася Арменія.
Лічыцца, што стварэнне новай структуры дапаможа краінам былога Мытнага саюза выйсці на "больш высокі ўзровень інтэграцыі", паспрыяе стварэнню "магутнага цэнтра эканамічнага развіцця".
Фота: ria.ru