Праваабаронца Алесь Рамановіч заявіў пра катаванні ў Пінскім СІЗА
Пра катаванні ў Пінскім СІЗА заявіў праваабаронца і актывіст Руху "За Свабоду" Алесь Рамановіч.
Яго затрымалі падчас прагулкі па цэнтры Пінска з нагрудным значком з гербам "Пагоня".
У ізалятары Рамановіча аднаго пасадзілі ў пяцімясцовую камеру. Там для яго стварылі цяжкія ўмовы: катавалі недасыпаннем, холадам, адмаўляліся вадзіць у прыбіральню.
"Мяне хацелі запалохаць, звесці з розуму. Яны стварылі камеру катаванняў, проста не ўжывалі фізічную сілу", — расказаў мужчына у інтэрв'ю сайту "Медиа-Полесье".
Дарэчы, справу Рамановіча адправілі на дапрацоўку. Сам ён цяпер на волі, але ў яго забралі тэлефон.