Працоўных мігрантаў у Мінску за год стала ўдвая больш

Як пішуць "Мінск-навіны", гэта на 5000 перавышае аналагічны перыяд 2012-га. Пры гэтым колькасць наймальнікаў, якія прывабліваюць замежных рабочых у Мінску, зменшылася. У 2012 годзе іх было 1449, а сёлета — 1295.



Па словах начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Ігара Дарашчонка, таксама стала менш фірмаў, якія маюць ліцэнзію на працаўладкаванне за межамі Беларусі. Сёлета іх 62, а ў мінулым годзе было 64. За 11 месяцаў 2013 года на працу за мяжу па працоўных кантрактах выехалі больш за 3300 чалавек. За студзень–лістапад 2012-га іх лік склаў каля 3400.



Фота — minsknews.by