Пра нявыплату зарплаты ў Беларусі цяпер можна паскардзіцца праз чат-бот

Адказаць могуць ужо на наступны дзень / onliner.by
Мінпрацы і сацабароны стварыла чат-бот у Telegram для экстранных зваротаў па фактах нявыплаты заработнай платы або дапамог.
Каб паскардзіцца на працадаўцу, трэба запусціць бот і выбраць сваю сітуацыю: “Несвоечасовая выплата зарплаты” або “Нявыплата дапамогі”.
Далей неабходна ўказаць патрэбныя звесткі і адправіць паведамленне:
Прозвішча, імя, імя па бацьку;
Дату нараджэння;
Перыяд, за які не выплачаны грошы;
Назву арганізацыі-працадаўцы (калі справа тычыцца зарплаты).
Не пазней за наступны працоўны дзень з вамі звяжацца спецыяліст, каб удакладніць дэталі і распавесці пра далейшыя дзеянні для вырашэння праблемы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.