Заробкі ў адукацыі і культуры ў Беларусі застаюцца аднымі з самых нізкіх

Дадзеныя па медыянным заробкам у бюджэтнай сферы / БНТУ
Палова супрацоўнікаў сферы адукацыі ў Беларусі зарабляе менш за 1520 рублёў. Гэта выцякае з даных Белстата аб медыянных заробках за травень.
У ахове здароўя паказчык крыху большы — 1638,8 рублі. А вось палова супрацоўнікаў творчай і спартыўнай сфер атрымлівае менш за 1383,4 рублі.
Па Беларусі медыянны заробак складае 2014 рублёў, то-бок роўна палова атрымлівае менш, палова — больш. Але важна, што гэта да выплаты падаткаў і ФСАН.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.