Пінская міліцыя канфіскавала элітны алкаголь на 1,7 млрд рублёў
Спыненая дзейнасць злачыннай групы, якая займалася рэалізацыяй алкаголю замежнай вытворчасці.
Як паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК Брэсцкай вобласці, зламыснікі трапіліся з палічнымі ў часе праверачнай закупкі. У выніку было канфіскавана болей за 7 тысяч літраў элітных напояў (гарэлка, віскі, каньяк і ром) без акцызных марак агульным коштам болей за 1,7 мільярда рублёў.
Праваахоўнікі затрымалі і змясцілі ў ізалятар траіх чалавек. Асобы іх магчымых паплечнікаў вызначаюцца. Са студзеня па верасень гэтага году дзялкі ўвозілі тавар з Расіі і прадавалі яго без дзяржаўнай рэгістрацыі ў Брэсцкай вобласці. Мяркуецца, што яны паспелі зарабіць болей за 280 мільёнаў рублёў.