Першы дзейны кіраўнік дзяржавы заразіўся каранавірусам

Першы дзейны кіраўнік дзяржавы заразіўся каранавірусам

Князь Манака Альбер II заразіўся каранавірусам. Ён стаў першым дзейным кіраўніком дзяржавы, які апынуўся ў ліку заражаных (хвароба ў прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару афіцыйна не пацверджана). Прэс-служба князя падкрэслівае, што яго стан здароўя не выклікае турботы.

На сённяшні дзень на каранавірус у свеце заразіліся ўжо больш за 229 тысяч чалавек, у Манака 7 заражаных (насельніцтва ў гэтай краіне — менш за 40 тысяч чалавек). Агульная колькасць ахвяр складае 9325.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.