Пераможца Лігі чэмпіёнаў не прыедзе ў Мінск

Брамнік Матвей Сафонаў не паляціць са зборнай Расіі ў Беларусь / Reuters
Брамнік зборнай Расіі і французскага ПСЖ Матвей Сафонаў не паляціць у Мінск на таварыскую сустрэчу супраць зборнай Беларусі. Пра гэта паведаміў трэнер галкіпераў расійскай каманды Віталь Кафанаў.
— Сафонаў 9 чэрвеня павінен быць у размяшчэнні клуба, таму Матвей не паедзе на матч з Беларуссю. І нават калі б не гэты тэрміновы выезд, яму патрэбны адпачынак хаця б дзве тыдні пасля такога цяжкага сезона. Няхай адпачне хоць бы тры дні. Мы яго адпусцілі, параіўшыся з Валерыем Георгіевічам Карпіным, медычным штабам і кіраўніцтвам, — сказаў Кафанаў.
Нагадаем, 31 траўня ПСЖ упершыню ў сваёй гісторыі выйграў Лігу чэмпіёнаў. Матвей Сафонаў — другі брамнік клуба. Першы нумар — галкіпер зборнай Італіі Джанлуіджы Донарума.
Таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі і Расіі адбудзецца 10 чэрвеня на Нацыянальным стадыёне ў Мінску. Пачатак — а 20:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.