Пенсіянеры сабраліся на чарговы Марш, Ніне Багінскай выклікалі хуткую

Пенсіянеры сабраліся на чарговы Марш, Ніне Багінскай выклікалі хуткую

16 лістапада на чарговы Марш у Мінску сабраліся пенсіянеры. Яшчэ задоўга да пачатку традыцыйнай вулічнай акцыі месца збору яе ўдзельнікаў на плошчы Незалежнасці ачапілі сілавікі. Яны спрабуюць перашкодзіць фармаванню калоны, якая па ходніках звычайна ідзе на плошчу Якуба Коласа.

Яшчэ да пачатку акцыі каля Чырвонага касцёла стала кепска легендарнай Ніне Багінскай. Ёй выклікалі хуткую.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.