"Павялічыць насельніцтва рухам чароўнай палачкі" — Gender Gap
Ігар Шуневіч і Ірына Сідорская / Калаж Еўрарадыё
Расійскі патрыярх Кірыл заявіў, што "насельніцтва можна павялічыць проста — як рухам чароўнай палачкі". І гэта не тая "чароўная палачка", пра якую вы маглі б падумаць. Што ж прапануе кіраўнік РПЦ?
Абмяркуем гэта ў праграме Gender Gap разам з даследчыцай Ірынай Сідорскай. Таксама пагаворым пра паляванне, якое сілавікі зладзілі на "онліфаншчыц", пра жаданне экс-міністра ўнутраных справаў раздаць паляўнічую зброю жанчынам і пра жахлівы кейс — Пуцін памілаваў забойцу кемераўскай студэнткі (той нанёс дзяўчыне 111 удараў, а адсядзеў менш за год).