Пра хейт, пакаранне, рэабілітацыю і дапамогу: чаму адмена гэта не выйсце — эфір

Наста Базар

Наста Базар

Унутранае разбіральніцтва праз абвінавачанні ў харасмэнце з боку Андрэя Стрыжака, скончылася рашэннем, паводле якога Стрыжак застанецца ў фондзе BYSOL. Што праўда — не на кіруючых пасадах, без прадстаўнічых функцый і на ўмове перадачы правоў заснавальніка іншай асобе. Але такое “пакаранне” выклікала незадаволенасць у пэўнай часткі беларускага (і не толькі) грамадства. Калегі і партнёры BYSOL з ініцыятывы “Вольныя” і Dissidentby на знак нязгоды з прынятым рашэннем спынілі з фондам супрацу, яшчэ раней BYSOL выключылі з Міжнароднага гуманітарнага фонду, а 27 верасня стала вядома, што спыняе існаванне праект "Хуткая гуманітарная дапамога", у які ўваходзілі ByHelp, BYSOL, "Краіна для жыцця" і Dissidentby. Як вынік — Стрыжак сыйшоў з BYSOL, але і тут знайшліся тыя, каму гэтага падалося мала…

Што не так з рашэннем, прынятым па выніку ўнутранага разбіральніцтва BYSOL і чаму не дастаткова пазбавіць Стрыжака кіруючай пасады? Якім павінна было б быць пакаранне, каб яно ўсіх задаволіла, і ці магчыма такое ўвогуле, калі ўзровень адказнасці вызначаецца грамадскім меркаваннем? Ці магчыма выпрацаваць механізм, каб выпадкі харасменту не паўтараліся? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з фемактывісткай і гендэрнай эксперткай Настай Базар у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.