Маладая жанчына: сэрвіс па пошуку працы склаў партрэт настаўніка ў Беларусі

На rabota.by 82,6% резюме настаўнікаў размясцілі жанчыны / vgr.by
Да Дня настаўніка сэрвіс па пошуку працы апублікаваў даследаванне, паводле якога прафесія настаўніка ў Беларусі — пераважна жаночая. Амаль 83% рэзюмэ належаць жанчынам.
Пры гэтым прафесія маладзее: 49,2% усіх рэзюмэ — ад людзей ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў. Без досведу працы ў школе — 32,7%, а з вопытам больш за шэсць гадоў — 35,1%.
На Мінск прыпадае 60,3% рэзюмэ і 71,3% вакансій настаўнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.