Паўабаронца мінскага "Дынама" Корзун будзе выступаць за кіеўскае "Дынама"

Паўабаронца мінскага "Дынама" Корзун будзе выступаць за кіеўскае "Дынама"

Паўабаронца мінскага "Дынама" Мікіта Корзун будзе выступаць за кіеўскае "Дынама". Як інфармуе "Прессбол", сёння беларускі футбаліст ужо прыбудзе ва ўкраінскую сталіцу і паляціць з новай камандай на іспанскі збор.

Паводле дзейнага кантракту, Корзун павінен быў яшчэ паўгода выступаць за мінскае "Дынама". Аднак гэтае пытанне ўжо вырашанае. Чакаецца, што ў бліжэйшы час будзе падпісаны кантракт.

Мікіце Корзуну 20 гадоў. Ён — выхаванец акадэміі мінскага "Дынама", гулец маладзёжнай зборнай Беларусі.