Паслугі целаахоўніка ў Беларусі каштуюць да $5 у гадзіну
Манаполію на гэты від дзейнасці ўтрымлівае дзяржава.
Паслугі целаахоўніка ў Беларусі па-ранейшаму прапануе толькі дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў. Прыватных целаахоўнікаў у нашай краіне няма.
Як інфармуе Sputnik, за паслугі "прафесіяналаў-целаахоўнікаў" (а звычайна гэта ўзброеныя супрацоўнікі дэпартамента аховы) грамадзянам Беларусі і замежнікам давядзецца плаціць да 5 долараў за гадзіну. Яны могуць працаваць і ў кругласуткавым рэжыме. Аднак наяўнасць фізічнай аховы не дазваляе замоўцу ахоўных паслуг парушаць закон і адчуваць сябе безпакарана, падкрэслівае МУС.
Спецыялісты мяркуюць, што ў бліжэйшыя гады прыватныя целаахоўнікі ў нашай краіне не з'явяцца.
Здымак з сацыяльных сетак.