Памёр стваральнік брэнду Serge

Сяргей Атрошчанка

Сяргей Атрошчанка / sb.by

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка. Прычынай смерці стала цяжкае анкалагічнае захворванне, паведамляюць СМІ.

Сяргей Атрошчанка нарадзіўся ў 1970 годзе ў Мінску. Зарабляць будучы бізнэсовец вучыўся яшчэ ў дзяцінстве. У адным з інтэрв'ю ён распавядаў, як у 10 гадоў рэзаў лазу і "здаваў яе на Мазырскую фабрыку". "Прынёс тысячу такіх дубчыкаў — атрымай 4 рублі 50 капеек", — казаў ён.

У 1996 годзе Атрошчанка запусціў вытворчасць бялізны. Кампанія Serge хутка развівалася. Яна пачалася з 15 швейных машынак і столькіх жа швачак, але вырасла да персаналу ў 700 чалавек. У фірмы з'явіліся крамы па ўсёй Беларусі, а пасля — у СНД і нават у асобных краінах Еўропы.

Паралельна Атрошчанка выкупіў газету "Свободные новости", а пазней — "Обозреватель".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.