Жанчына з анказахворваннем памерла неўзабаве пасля сутак у ІЧУ

Краты, ілюстрацыйнае фота

Краты, ілюстрацыйнае фота / novychas.online

66-гадовая жанчына з анкалагічным захворваннем правяла некалькі сутак у ІЧУ. А праз некалькі тыдняў пасля гэтага яна памерла.

Здарэнне адбылося на пачатку 2025 года. У адным з пунктаў пропуску на мяжы затрымалі жанчыну, чыё імя праваабаронцы "Вясны" не называюць. Яна вярталася ў Беларусь. У яе сацсетках знайшлі падабайкі пад "няправільнымі" пастамі.

Да суда жанчыну трымалі ў ІЧУ Брэста. Праз тры дні ёй прызначылі штраф і вызвалілі.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў ізалятары жанчына захварэла на запаленне лёгкіх. Пасля вызвалення яна паехала дадому, дзе спачатку самастойна змагалася з хваробай. Праз тыдзень яе шпіталізавалі ў лякарню. Амаль праз месяц жанчына памерла.

Прычынай называюць слабы імунітэт і запаленне лёгкіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.