Паглядзіце, які від на Беларусь адкрываецца з закінутай вежы на Валыні
Сваловічы, Украіна / volyninfa
Паглядзіце, якія віды на беларускае Палессе адкрываюцца з вежы ў закінутай вёсцы Сваловічы на тэрыторыі Украіны. Вёска знаходзіцца ў Валынскай вобласці.
Нацыянальны парк "Прыпяць – Стохід" нядаўна выклаў відэа, знятае з гэтай вежы.
Від з вежы
Вышыня вежы — 10 метраў, само сяло знаходзіцца на беразе Прыпяці ўсяго за 3,5 км ад беларускай мяжы. Вёска амаль цалкам складаецца з драўляных аўтэнтычных дамоў палешукоў.