Агенту беларускага КДБ ва Украіне прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі
Затрыманы за супрацу з беларускім КДБ Украінец / пракуратура Валынскай вобласці Украіны
Агенту беларускага КДБ, якога завербавалі ва Украіне, прысудзіді 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе пракуратура Валынскай вобласці.
У 2024 годзе 25‑гадовы мужчына пагадзіўся супрацоўнічаць КДБ. Ён фатаграфаваў і здымаў на відэа абарончую інфраструктуру побач з дзяржаўнай мяжой Украіны. Атрыманую інфармацыю ён перадаваў сваім куратарам і атрымліваў за гэта грашовую ўзнагароду на банкаўскую карту.
Шпіёнская дзейнасць працягвалася да траўня 2025 года. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча.