11-15 лістапада ў Львове і Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх
Лога / Форум Астрожскіх
11-15 лістапада ў Львове і Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх. Там абмяркуюць ролю Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы, аднаўленне даверу паміж беларусамі і ўкраінцамі, стратэгію ўзаемадзеяння паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і ўкраінскімі інстытутамі і шмат што іншае.
Форум Астрожскіх адбудзецца ўжо ў чацвёрты раз. Ён аб'ядноўваеа экспертаў, аналітыкаў, палітыкаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з Беларусі, Украіны і еўрапейскіх краінаў.
Звычайна падчас форума прэзентуюцца вынікі даследаванняў беларуска-ўкраінскіх адносінаў. Экспертная частка (11-12 лістапада ў Львове) пройдзе па правілах Chatham House. А "Палітычная частка" (14-15 лістапада ў Кіеў) стане месцам для адкрытых дыскусій.
Хочаце паўдзельнічаць? Зарэгістравацца можна тут.