Ва Украіне канфіскавалі ў даход дзяржавы актывы "Беларуськалія"

Ва Украіне канфіскаваныя 1545 чыгуначных вагонаў / Getty Images
Ва Украіне канфіскавалі ў даход дзяржавы актывы "Беларуськалія". Суд задаволіў іск Міністэрства юстыцыі Украіны.
Як піша minjust.gov.ua, "Беларуськалій" цалкам кантралюецца рэжымам Лукашэнкі, "сваімі дзеяннямі спрыяе вядзенню вайны супраць Украіны" — у прыватнасці, "праз фінансава-гаспадарчыя ўзаемаадносіны з прадпрыемствамі ваенна-прамысловага комплексу Расійскай Федэрацыі і акупацыйнымі адміністрацыямі самаабвешчаных "ДНР" і "ЛНР".
Падкрэсліваецца, што кампанія прадастаўляла транспартныя сродкі і памяшканні "для знаходжання ўкраінскіх дзяцей, вывезеных з часова акупаваных тэрыторый на тэрыторыю Беларусі".
На карысць украінскай дзяржавы канфіскаваныя больш за 70 тысяч тон калія, 1545 чыгуначных вагонаў, больш за 5 мільёнаў еўра, 48% статутнага капіталу ТАА "АГРАРОЗКВІТ" — даччынага прадпрыемства Беларускай калійнай кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.