Ва Украіне па-новаму стылізуюць скульптуру "Тры сястры" (адна з іх — Беларусь)

Скульптура "Тры сястры"

Скульптура "Тры сястры" / kowelrada.gov.ua

Украінскія мастачкі размалююць скульптуру "Тры сёстры – Украіна-Расія-Беларусь" у Ковелі, паведамілі ў гарадскім савеце.

"Людзі выказвалі розныя меркаванні пра гэтую скульптуру. Хтосьці лічыць, што яе трэба знішчыць, іншыя – пакінуць. Мы прапанавалі яе стылізаваць. І цяпер у парку нас будуць сустракаць тры ўкраінкі ў нацыянальных строях", – расказалі ва ўпраўленні культуры Ковельскага гарадскога савета.

Зараз над стварэннем новых вобразаў для дзяўчат працуюць мясцовыя мастачкі Аксана Тюп’яшук і Святлана Саладун. У бліжэйшыя дні яны плануюць завяршыць працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.