МЗС Расіі працягвае перапісвацца з Украінай праз Беларусь

Пра тое, што РФ перапісвацца з Украінай праз Беларусь, было вядома год таму

Пра тое, што РФ перапісвацца з Украінай праз Беларусь, было вядома год таму / pixabay.com

МЗС Расіі працягвае перапісвацца з Украінай праз Беларусь. Масква і Кіеў кантактуюць праз пасольствы дзвюх краін у Мінску. Пра гэта распавёў прадстаўнік МЗС РФ Аляксей Палішчук.

"Паміж Расеяй і Украінай склаўся канал нотнай перапіскі, галоўным чынам, па прававых і консульскіх пытаннях", — цытуе словы Палішчука ria.ru. Ён падзякаваў Беларусі за падтрыманне гэтага канала сувязі.

Пра тое, што РФ перапісвацца з Украінай праз Беларусь, было вядома год таму. Праз РБ адбываюцца абмены ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.