Пад Маладзечнам грузавы цягнік збіў раварыста

Пад Маладзечнам грузавы цягнік збіў раварыста

Пад Маладзечнам на пераездзе на чыгунцы каля прыпынку Заскавічы грузавы цягнік збіў раварыста. Мужчына быў у навушніках і не чуў гукавых сігналаў, якія падаваў машыніст, і працягваў набліжацца да чыгункі. Машыніст пачаў экстраннае тармажэнне, але гэта не дапамагло. Раварыст пасля сутынення з лакаматывам атрымаў шматлікія цяжкія траўмы і памёр у машыне хуткай меддапамогі, інфармуе БЕЛТА.