Пачынаецца візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі з Эстоніі

Парламенцкая дэлегацыя Дзяржаўнага сходу Эстоніі на чале з кіраўніком групы сяброўства з беларускім парламентам Валерыем Корбам наведае Беларусь 6-8 снежня. У праграме візіту, які пачнецца ўжо сёння, сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім, сябрамі працоўнай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Эстоніі, а таксама з намеснікам міністра замежных справаў Аленай Купчыной.
Апроч таго, эстонскія парламентарыі наведаюць РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні” і піўзавод “Аліварыя”.
Будуць абмяркоўвацца пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, а таксама актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ўмацаванне гандлёва-эканамічных адносінаў, перадае БЕЛТА.