Па факце разбойнага нападу на АЗС у Мінску распачалі крымінальную справу

Па факце разбойнага нападу на АЗС у Мінску распачалі крымінальную справу

Па факце нападу на аўтазаправачную станцыю па вуліцы Ціміразева ў Мінску распачалі крымінальную справу. Артыкул — “Разбой” (ч. 1 арт. 207 КК), інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па г. Мінску Марына Дранькова.  

Як паведамляла Еўрарадыё, каля 10-й гадзіны раніцы 4 студзеня 40-гадовы мужчына зайшоў у памяшканне крамы на АЗС і стаў пагражаць “абрэзам” аператару. Ён забраў больш за 200 рублёў, прадукты харчавання і алкаголь, але неўзабаве быў затрыманы міліцыянерамі, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння (аператар націснула трывожную кнопку). Цяпер следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння, прызначаны экспертызы.

Мінская міліцыя паведаміла, што ў мужчыны быў “муляж зброі”. Уцякаючы ад міліцыі, ён яго выкінуў. Адзначаецца, што раней мужчына не меў праблем з законам.

Па факце разбойнага нападу на АЗС у Мінску распачалі крымінальную справу
Фота: guvd.gov.by