Оперны тэатр не працягнуў кантракт з народным артыстам Беларусі Пятровым
Оперны тэатр не працягнуў кантракт з народным артыстам Беларусі Уладзімірам Пятровым, паведамляе @martsinovch_theatre. У жніўні 2020-га ён разам з Паўлам Латушкам і іншымі купалаўцамі ўдзельнічаў у запісах зваротаў супраць гвалту сілавікоў.
Уладзіміру Пятрову 65 гадоў, ён — оперны спявак, кавалер ордэна Францыска Скарыны. У трупе Опернага тэатру — з 1993 года.
Уладзімір Пятроў / zviazda.by