“Нёман” згуляе з “Гомелем” у 1/8 фіналу Кубка Беларусі
24 жніўня гродзенцы прымуць у сябе гамяльчан, пачатак матчу ў 16.00.
Таксама ў рамках 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе сёння згуляюць “Гомельчыгунтранс” з першай лігі і брэсцкае “Дынама” з элітнага дывізіёну.
Напярэдадні прайшлі тры матчы гэтага этапу Кубка краіны. “Нафтан” сенсацыйна прайграў на сваім полі “Віцебску” — 1:2, “Белшына” прадказальна абыграла “Зорку-БДУ” (Д2), а “Іслач” (Д2) саступіла “Граніту” (Д2) у серыі пенальці —1:1 (4:5).
Яшчэ тры матчы 1/8 фіналу перанесеныя з-за еўракубкаў. Ужо вядома, што “Шахцёр” згуляе з “Гарадзеяй” (Д2) 24 верасня, а вось даты матчаў БАТЭ — “Слуцк” і “Дняпро” — “Дынама” (Мінск) пакуль не вызначаныя.