"Нёман", "Тарпеда-БелАЗ" і "Дынама-Брэст" пачынаюць Лігу канферэнцый з перамог

10 ліпеня тры беларускія клубы распачалі ўдзел у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый / "Нёман"
Свой еўракубкавы шлях беларускія каманды пачалі матчам у Арменіі. "Нёман" перамог "Урарту" з лікам 2:1.
Першы тайм гродзенцы правялі не надта яскрава — не нанёсшы ніводнага ўдару ў створ варот. Другі пачаўся больш дынамічна — з нереалізаванага пенальці ў выкананні "Нёмана". Павел Савіцкі прабіў у "піжонскім" стылі, і брамнік адбіў удар.
Аднак праз некалькі хвілін беларусы адкрылі лік — вызначыўся Антон Сучкоў. Праз некалькі хвілін Павел Савіцкі рэабілітаваўся і забіў другі гол.
"Урарту" адказалі голам у вароты "Нёмана" на 68-й хвіліне. У канцоўцы матчу брамнік армянскага клуба атрымаў чырвоную картку.
"Нёман" упершыню за шэсць матчаў выйграў у еўракубках. Гульня ў адказ адбудзецца 17 ліпеня ў Венгрыі.
"Тарпеда-БелАЗ" упэўнена перайграла паўночнамакедонскі клуб "Работнічкі" з лікам 3:0. Гэта першая перамога "аўтазаводцаў" за дзевяць гадоў у еўракубках. Апошні поспех жодзінцаў датуецца ліпенем 2016 года, тады ў рамках кваліфікацыі Лігі Еўропы яны перамаглі венгерскі "Дэбрэцэн" — 1:0.
Брэсцкае "Дынама" у драматычнай канцоўцы вырвала перамогу ў чарнагорскай "Суцьескі" — 2:1. Брэсцкія футбалісты адкрылі лік у першым тайме дзякуючы магутнаму ўдару Арцёма Быкава здалёк. Здавалася, што матч так і скончыцца, але ў канцоўцы сустрэчы суддзя прызначыў пенальці ў вароты беларусаў, які быў рэалізаваны. Аднак на апошніх хвілінах «Дынама» вырвала перамогу пасля аўтаголу гульца "Суцьескі".
Такім чынам, усе тры беларускія клубы — "Нёман", "Тарпеда-БелАЗ" і "Дынама-Брэст" — пачынаюць выступ у Лізе канферэнцый з перамог. Матчы ў адказ пройдуць 17 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.