Нападаючы “Крумкачоў”: фінансавая сітуацыя ў клубе выправіцца

Нападаючы “Крумкачоў”: фінансавая сітуацыя ў клубе выправіцца

Нападаючы футбольнага клуба “Крумкачы” Аляксандр Скшынецкі распавёў пра фінансавую сітуацыю ў камандзе. Па яго словах, нічога пакуль не змянілася і футбалісты ўжо некалькі месяцаў сядзяць без заробкаў. Пры гэтым сам Скшынецкі кажа, што застанецца ў камандзе,пакуль яго адтуль не выганяць, бо не бачыць сябе ні ў якім іншым футбольным клубе.

Спартсмен давярае кіраўніцтву “Крумкачоў”, якое сёлета запрасіла новых гульцоў. Ён мяркуе, што калі ў каманду прыйшлі новыя спартсмены, значыць, менеджеры бяруць на сябе адказнасць за іх будучыню і ведаюць, што сітуацыя будзе мяняцца да лепшага, піша football.by

Нагадаем, што футбольны клуб БАТЭ выйграў справу супраць “Крумкачоў”, якія ўзялі ў барысаўчан пазыку, але не вярнулі яе ў свой час. Цяпер жоўта-сінія маюць права ў любы момант апячатаць маёмасць “Крумкачоў”.