Нападаючы Дзяніс Лапцеў вярнуўся з Расіі ў "Славію"

Нападаючы Дзяніс Лапцеў вярнуўся з Расіі ў "Славію"

Нападаючы Дзяніс Лапцеў вярнуўся з Расіі ў "Славію". Мазырскі футбольны клуб узяў у арэнду свайго былога гульца. Лапцеў застанецца ў "Славіі" да канца першага круга чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.

Дзянісу Лапцеву 24 гады. Летась у 13 матчах чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе ён забіў за "Славію" 9 галоў і яшчэ доўгі час пасля пераходу ў расійскі "Тосна" (кантракт быў падпісаны ў пачатку ліпеня) заставаўся лепшым бамбардзірам у беларускім першынстве. У чэрвені 2015 года Лапцёў упершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаў на замену ў таварыскім матчы з расіянамі.

У складзе "Тосна" Лапцеў у 14 гульнях забіў толькі 1 гол.