Начальнік Мінскага ГУУС забыўся пра прамую лінію?
Самога начальніка Аляксандра Барсукова няма на працы ўжо 30 хвілін.
Прамая тэлефонная лінія з кіраўніком сталічнай міліцыі генерал-маёрам Аляксандрам Барсуковым мусіла пачацца 26 траўня а дзесятай раніцы. Але ўжо паўгадзіны тэлефон прамой лініі маўчыць — ніхто не здымае слухаўку.
У прыёмнай Мінскага ГУУС карэспандэнтцы Еўрарадыё парэкамендавалі ператэлефанаваць пазней, бо генерала-маёра Барсукова няма на працы, і што з прамой лініяй, ніхто не ведае.
“Пакуль нікога няма, ператэлефануйце пазней”, — парэкамендавалі ў прыёмнай міліцыі.