Нацбанк плануе ў 2014 годзе знізіць інфляцыю да 11%

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Беларусі Дзмітрый Калечыц у серады падчас паседжання Рэспубліканскага клуба дырэктараў, арганізаванага бізнэс-саюзам імя Куняўскага.



Па словах Калечыца, якія перадае агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, будзе праводзіцца павышэнне гнуткасці абменнага курсу беларускага рубля. Нацбанк будзе паступова сыходзіць з рынку і ўдзельнічаць у інтэрвенцыях толькі для згладжвання рэзкіх ваганняў абменнага курсу.



Дарэчы, афіцыйны прагноз па інфляцыі ў Беларусі на 2013 год складае 12%. У студзені-верасні інфляцыя склала ўжо 10%.



Фота — minsknews.by