На тэлевежу ў Тэгеране мастак "апрануў" медыцынскую маску

На тэлевежу ў Тэгеране мастак "апрануў" медыцынскую маску

На тэлевежу ў Тэгеране "апранулі" медыцынскую маску. Акцыю арганізаваў мастак Хамід Эбрахімнія, які выклаў відэа ў Instagram, якое зрабіў з дапамогай 3D-дызайну. Такім чынам ён паспрабаваў падбадзёрыць іранцаў, якія захварэлі вірусам COVID-19.

У Іране няпростая сітуацыя з каранавірусам. Там захварэлі ўжо амаль тры тысячы чалавек, памерлі 92.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.