На станцыі "Магілёўская" адчыніцца музей мінскага метро

Музей мінскага метро плануюць адчыніць на станцыі "Магілёўская". Як паведамляюць "Мінск-навіны", у экспазіцыі можна будзе пабачыць апаратуру, якая ўжо не выкарыстоўваецца, кнігі водгукаў, запоўненыя першымі пасажырамі мінскага метро, а таксама дакументы.

Асобны раздзел будзе распавядаць пра спосабы аплаты праезду, праязныя дакументы розных гадоў. Сярод іх будуць таксама падробленыя пасведчанні і праязныя дакументы, канфіскаваныя ў пасажыраў

Уся экспазіцыя музея зойме два вялікія памяшканні плошчай 150 кв.м. Як паведаміў вядучы інжынер службы руху Рыгор Якімкаў, інтэр'ер залаў будзе стылізаваны пад салон вагона метро. Уваход у музей будзе ажыццяўляцца праз турнікет, куды трэба будзе апусціць жэтон. Прыняць першых наведвальнікаў плануецца ўжо ў канцы 2014 года.