На радзіме Лукашэнкі гарэла малочна-таварная ферма (фота)
Здарэнне адбылося 21 верасня ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна.
Пры пажары было эвакуявана 100 кароваў. Пацярпелых няма.
Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, пра тое, што на тэрыторыі фермы загарэўся трактар, паведаміў адзін з работнікаў гаспадаркі. На месцы ратавальнікі пабачылі, што адкрытым полымем гарыць пагрузчык "Амкадор" унутры будынка кароўніка. Жывёлаў з будынка работнікі фермы вывелі да прыбыцця ратавальнікаў.
Пажар пашкодзіў пагрузчык "Амкадор" і 20 кв. м святлоаэрацыйнага ліхтара будынка.
Ратавальнікі мяркуюць, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраабсталявання ў пагрузчыку.


Фота — mchs.gov.by