На праглядзе ў “Крумкачах” — украінскі брамнік з пятага шведскага дывізіёну

На праглядзе ў “Крумкачах” — украінскі брамнік з пятага шведскага дывізіёну

На прагляд у мінскі футбольны клуб “Крумкачы” прыбыў галкіпер з пятага шведскага дывізіёну Андрэй Федарэнка. Украінскі футбаліст пачынаў сваю кар’еру ў чарнігаўскім “Юнацтве”. У 2001 годзе перабраўся ў маскоўскую “Акадэміку”, пазней — у яраслаўскі “Шыннік”. У 2005 годзе спартсмен вярнуўся ва Украіну і стаў гуляць за “Сталь” з Днепрадзяржынска (першая ліга). Літаральна праз два матчы ў гэтым клубе Федарэнка перабраўся ў каманду другой украінскай лігі “Нафком”.

Затым ён яшчэ некаторы час гуляў у Казахстане, Румыніі і зноў ва Украіне за не самыя знакамітыя клубы. У 2009 годзе ён трапіў у “Крыўбас” і дэбютаваў там у матчы супраць кіеўскага “Дынама”.

Пасля ён пэўны час заставаўся ў “Дзясне”, камандзе першай лігі ўкраінскага чэмпіянату. Яго апошні клуб — шведская “Алгарна” пятага дывізіёну краіны, паведамляе сайт “Крумкачоў”

Таксама на праглядзе ў “Крумкачах” знаходзіцца ўкраінскі абаронца Міхаіл Калугін, які апошнім часам выступаў за “Букавіну” з трэцяга дывізіёну.

Сёлета “Крумкачы” рыхтуюцца да выступу ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.