На прагляд у "Белшыну" прыедуць два футбаліста з Аргентыны
У футбольны клуб "Белшына" (Бабруйск) у сераду на прагляд прыедуць два футбаліста з Аргентыны — паўабаронца Леандра Торэс (1988 года нараджэння) і нападаючы Пабло Астроўскі (1990 года нараджэння). Першы з іх выступае за маладзёжную зборную гэтай краіны, паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, нядаўна стала вядома, што ў "Белшыны" з'явіўся таямнічы інвестар — кампанія "Сохра Групп". Адразу пасля гэтага ў камандзе змяніўся галоўны трэнер. Днямі стала вядома, што ў Бабруйск прыедуць гуляць аргентынскія футбалісты Маціас Сарагоса і Факунда Самар'ян з клуба "Бока Хуніёрс". Такім чынам, у беларускім клубе можа сфармавацца "аргентынская дыяспара".