На прадпрыемстве ў Міёрах чакалі Лукашэнку, а пачаліся затрыманні
На Міёрскім металапракатным заводзе затрымалі гендырэктара, бухгалтара і яшчэ некалькі супрацоўнікаў. Пра гэта TUT.by паведамілі некалькі работнікаў. Яны сцвярджаюць, што 11 чэрвеня чакаўся прыезд Аляксандра Лукашэнкі і да яго рыхтаваліся. Але раптоўна сітуацыя змянілася і падрыхтоўчыя працы спыніліся.
На заводзе пашырылася інфармацыя, што сілавікі зацікавіліся нейкім абсталяваннем, якога не знайшлі.
Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманні пакуль няма.